Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Что будет с курсом доллара во второй половине октября: прогноз по валютам
  2. Украина бьет по России, а последствия может ощутить Беларусь. Экономист назвал главные риски
  3. «Санитарка со слезами на глазах резала кремовое платье». Россиянка рассказала, как в день свадьбы попала в лобовое ДТП на трассе под Минском
  4. Три месяца вагнеровцы вывозят золото из ЦАР в Беларусь — WSJ
  5. «Зеркало» выяснило, кому принадлежала квартира, которую родители тройни получили «от Лукашенко»
  6. Z‑блогерке, которая часто выступала в беларусских госСМИ, дали срок за «призывы к экстремизму»
  7. «Я в дружбу не верю теперь». Поговорили с Никитой Золотаревым, который провел всю юность в тюрьме, о мести и упущенном времени
  8. В Польше за отмывание денег задержана беларуска и восемь украинцев


Інстытут беларускай мовы за мяжой можа афіцыйна паўстаць ужо гэтай вясной, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Яе словы перадае праект «Позірк».

Алина Ковшик. Фото: Facebook
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. Фота: Facebook

«Я вельмі спадзяюся, што ўвесну мы абвясцім пра яго стварэнне, там ёсць ініцыятыўная група, — паведаміла Коўшык 27 студзеня на адкрытай сустрэчы ў Вільнюсе. — Зараз мы фармуем галоўныя ідэі, мэты, задачы. <…> Асноўнае, што нам патрэбна, — навуковае развіццё беларускай мовы і агулам беларусістыкі. Другі бок інстытута — прамоцыя, папулярызацыя беларускай мовы і ўсё, што з гэтым звязана».

Пасля сустрэчы Коўшык паведаміла «Позірку», што ў пытанні Інстытута беларускай мовы АПК працуе з мовазнаўцамі: «Яны гэта ствараюць». Паводле яе слоў, установа будзе займацца даследаваннямі беларускай мовы, у перспектыве там можна будзе скончыць дактарантуру.

Прадстаўніца кабінета выказала спадзеў на тое, што інстытут «стане часткай альбо асновай» для беларускага навукова-даследчага ўніверсітэта, які плануе стварыць АПК. «Такім чынам, мы зараз будуем адну цаглінку, якіх павінна быць болей ва ўніверсітэце. Проста пачынаем з таго, што мы зараз рэальна можам зрабіць», — адзначыла яна.