Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Для водителей анонсировали новшество и пригрозили им «административкой»
  2. «Лукашенко хочет стать Токаевым». Что будет с остановившимися переговорами Лукашенко и США по поводу политзаключенных? Мнение
  3. Для населения хотят ввести новые штрафы
  4. Лукашенко сменил одного министра, директоров заводов и главу крупнейшего госмедиахолдинга
  5. «Спасибо за помощь ВСУ». Украинцы массово шутят над Максом Коржом в соцсетях
  6. Пенсионеры и инвалиды могут покупать продукты со скидкой в 10% — МАРТ и торговые сети продлили соглашение
  7. Вводят пенсионные новшества
  8. В СК придумали новые подходы для преследования инакомыслящих беларусов — акцент делается на двух соцсетях
  9. «Пашешь, пашешь, и все мало и мало». Беларусы, работающие врачами в Польше и Нидерландах, рассказали, как трудятся и сколько получают
  10. Долгожитель среди классиков, одной фразой описал менталитет беларусов, не принимал советскую систему. Чем крут Янка Брыль — пять пунктов
  11. В Полоцке проверили рассказ матери об избиении сына на тренировке по дзюдо. Каковы результаты
  12. Родители спросили у Минобразования, зачем детям летом полоть сорняки и подметать в колхозе. В ведомстве ответили
Чытаць па-беларуску


/

Советник Светланы Тихановской Денис Кучинский с рабочей поездкой посетил Францию. В Париже он провел встречи в Елисейском дворце, Министерстве Европы и иностранных дел Франции, а также в Национальном собрании. «Зеркало» спросило у советника, о чем говорили Лукашенко и Макрон во время майского звонка, правда ли, что в Минск приезжал глава французской разведки и действительно ли французский президент может приехать в Беларусь.

Советник Светланы Тихановской Денис Кучинский и советник президента Франции Бертран Бушвальтер. Париж, май 2026 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской
Советник Светланы Тихановской Денис Кучинский и советник президента Франции Бертран Бушвальтер. Париж, май 2026 года. Фото: пресс-служба Светланы Тихановской

— В 2026 году официально сообщалось только о визите руководителя управления по делам континентальной Европы Министерства Европы и иностранных дел Франции Бриса Рокфея. Однако, по неофициальной информации, в Минск приезжал также и директор Генерального управления внешней безопасности Франции (DGSE) Николя Лернер. Об этом визите ничего не известно. Есть ли какие-то подробности о визите Лернера? С кем он встречался и какова была тема переговоров?

— Так, быў візіт Брыса Ракфёя, з якім я якраз таксама сустракаўся цяпер у Парыжы. Гэта застаецца адзіным візітам прадстаўніка французскіх уладаў у Мінск за апошні час. Падобныя тэхнічныя візіты ў Беларусь у той ці іншы момант ажыццяўлялі і прадстаўнікі іншых еўрапейскіх дзяржаў. Таксама частка людзей успрыняла ўдзел былога французскага амбасадара часоў прэзідэнта Нікаля Сарказі ў «Мінскім дыялогу» як нібыта візіт спецыяльнага пасланніка прэзідэнта Макрона. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці. Ён прысутнічаў там як прыватная асоба, а не як прадстаўнік або энвой французскіх уладаў.

Што датычыцца спадара Лернэра, то з пэўных прычынаў я не магу каментаваць магчымыя дэталі, нешта пацвярджаць або абвяргаць на гэты конт. Але варта разумець, што нават у перыяды вельмі сур’ёзных палітычных рознагалоссяў паміж дзяржавамі могуць захоўвацца тэхнічныя кантакты па лініі бяспекі, разведкі ці іншых профільных структур. Такія кантакты існавалі і існуюць не толькі ў выпадку Беларусі, але і ў многіх іншых рэгіёнах свету. Самі па сабе яны не азначаюць палітычнага збліжэння або змены палітычнай пазіцыі.

Таму было б няправільна разглядаць кантакты паміж спецслужбамі як палітычныя перамовы або надаваць ім палітычны мандат. Гэта іншы фармат узаемадзеяння, які мае свае задачы і сваю логіку.

— 24 мая президент Франции Эмманюэль Макрон провел телефонный разговор с Александром Лукашенко. Есть ли более подробная информация с французской стороны, о чем они говорили? Последний раз Макрон звонил Лукашенко в первые дни российской агрессии. Есть ли у вас понимание, зачем он это сделал?

— Так, у нас ёсць разуменне кантэксту гэтага кантакту. Я знаходзіўся ў кантакце з Елісейскім палацам як напярэдадні, так і пасля гэтай размовы. А пасля маіх сустрэч у Парыжы на гэтым тыдні гэтае разуменне стала яшчэ больш выразным.

Мы знаходзімся ў рэгулярным кантакце з французскімі партнёрамі і высока цэнім тое, што яны падтрымліваюць камунікацыю з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і кансультуюцца з намі па важных пытаннях. Па прынцыпе «нічога пра Беларусь без беларусаў». Таму важна, што гэта не адбываецца за спінай беларусаў. Галоўнай тэмай размовы былі пытанні рэгіянальнай бяспекі, вайны Расіі супраць Украіны і ролі беларускага рэжыму ў гэтай вайне.

Мы таксама паслядоўна заклікаем нашых партнёраў выкарыстоўваць кантакты з рэжымам для таго, каб уздымаць пытанні вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій і неабходнасці нацыянальнага дыялогу паміж рэжымам і беларускім грамадствам. Прэзідэнт Макрон добра абазнаны ў беларускай сітуацыі, і мы ўдзячныя, што падчас размовы былі выразна абазначаныя ўмовы, пры якіх магчымае паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Еўропай.

Сярод такіх умоваў — вызваленне палітвязняў, спыненне рэпрэсій, спыненне гібрыдных атак супраць суседніх дзяржаў, спыненне падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны і пачатак сапраўднага нацыянальнага дыялогу з беларускім грамадствам.

Гэты званок быў таксама выразным папярэджаннем для Лукашэнкі пра наступствы далейшага ўцягвання Беларусі ў расійскую агрэсію супраць Украіны. Адначасова гэта быў напамін пра тыя ўмовы і крокі, якія неабходныя для паляпшэння адносін з Еўропай.

Важна разумець, што кантакты такога кшталту не азначаюць прызнання або легітымізацыі Лукашэнкі. Францыя не змяняла сваёй пазіцыі адносна палітычнага крызісу ў Беларусі. Наадварот, гаворка ідзе пра выкарыстанне наяўных каналаў камунікацыі для прасоўвання пытанняў бяспекі і данясення выразных сігналаў рэжыму Лукашэнкі. Францыя як адна з вядучых дзяржаў Еўропы і ядзерная дзяржава мае магчымасць весці такую размову з пазіцыі сілы і выразна акрэсліваць наступствы тых ці іншых дзеянняў рэжыму.

Мяне таксама запэўнілі, што прэзідэнт Макрон добра разумее: беларускі народ не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны. Францыя выразна адрознівае пазіцыю беларускага грамадства ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі…

— По словам Лукашенко, президент Франции не исключает своего визита в Минск для встречи с Путиным. Это действительно так? Готовится ли этот визит и когда он может состояться?

— Пытанне такога візіту сёння не знаходзіцца ў практычнай плоскасці. Зараз падрыхтоўка такога візіту не вядзецца. Пазіцыя Францыі застаецца паслядоўнай: істотныя змены ў адносінах магчымыя толькі пры наяўнасці канкрэтных і правяральных крокаў з боку беларускага рэжыму.

Таму сёння ўсё залежыць ад дзеянняў самога рэжыму. Без прагрэсу ў пытаннях спынення палітычных рэпрэсій, вызвалення палітвязняў, спынення гібрыдных атак супраць суседзяў, змены паводзінаў у сферы рэгіянальнай бяспекі і гатоўнасці да сапраўднага нацыянальнага дыялогу з беларускім народам цяжка ўявіць сабе пераход да кантактаў такога ўзроўню, уключна з магчымым візітам у Мінск.

Что касается доверенного лица Эмманюэля Макрона, которое, по словам Лукашенко, тот обещал отправить в Минск на встречу с беларусским политиком, то ранее Денис Кучинский объяснял, кто это, но не назвал имени:

— Гэта не дарадца прэзідэнта Макрона, не ягоны спецпасланнік па Беларусі, не супрацоўнік Елісейскага палаца ці набярэжнай Арсэ (Міністэрства замежных спраў. — Заўв. рэд.). Гэта прыватная асоба — чалавек, які раней займаў шэраг пасадаў, у тым ліку амбасадарскіх.

— Франция в последнее время активно контактирует с беларусским режимом. Что об этом говорят французские политики, с которыми вы встречались?

— Францыя і Еўропа не змяняюць сваёй пазіцыі адносна Беларусі. Ніхто не плануе легітымізаваць Лукашэнку, аднабакова нармалізаваць адносіны або вяртацца да палітыкі business as usual (палітыка дзеянняў, нібыта нічога не адбылося. — Заўв. рэд.). Парыж працягвае дзейнічаць у рамках агульнаеўрапейскага падыходу.

У той жа час гэты падыход, што зафіксавана і ў рашэннях Рады ЕС, не выключае магчымасці тэхнічных кантактаў па асобных пытаннях. Таму было б няправільна сцвярджаць, што Еўропа цалкам спыніла ўсе кантакты з беларускім рэжымам. Пэўныя каналы камунікацыі існуюць.

Тое, што мы бачым сёння, — гэта не вяртанне да нармальных адносін, а хутчэй зандаж і праверка таго, ці гатовы рэжым да рэальных крокаў насустрач. У Еўропе вельмі добра разумеюць розніцу паміж касметычнымі і сістэмнымі зменамі. У Парыжы добра ўсведамляюць, што сапраўдным крытэрам будуць не словы, а дзеянні.

Дзверы для дыялогу ніколі не былі цалкам зачыненыя, але ілюзій адносна рэжыму таксама няма. Менавіта таму ўсе кантакты ацэньваюцца праз прызму канкрэтных вынікаў: вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій, змянення паводзінаў у сферы бяспекі, а таксама гатоўнасці пачаць сапраўдны нацыянальны дыялог з беларускім грамадствам.

Мы таксама паслядоўна гаворым з нашымі партнёрамі пра неабходнасць нацыянальнага дыялогу і круглага стала як мірнага механізму выхаду з беларускага крызісу. Францыя і ЕС маглі б у будучыні адыграць важную ролю ў якасці пасярэднікаў або гарантаў такога працэсу.

Еўропа ўжо сфармулявала свае чаканні. Цяпер пытанне ў тым, ці гатовы рэжым адказаць на іх канкрэтнымі дзеяннямі. Мяч цяпер на баку Лукашэнкі.

Для нас таксама важна, што дэмакратычныя сілы Беларусі застаюцца ў цесным кантакце з французскім кіраўніцтвам і еўрапейскімі партнёрамі. Гэта пацвярджаюць і мае апошнія сустрэчы ў Парыжы з ключавымі прадстаўнікамі французскай дзяржавы, якія займаюцца беларускім напрамкам.

Французскі бок запэўніў мяне, што гэтая каардынацыя і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі будуць працягвацца і надалей.