Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Санитарка со слезами на глазах резала кремовое платье». Россиянка рассказала, как в день свадьбы попала в лобовое ДТП на трассе под Минском
  2. В Польше за отмывание денег задержана беларуска и восемь украинцев
  3. Что будет с курсом доллара во второй половине октября: прогноз по валютам
  4. Z‑блогерке, которая часто выступала в беларусских госСМИ, дали срок за «призывы к экстремизму»
  5. Три месяца вагнеровцы вывозят золото из ЦАР в Беларусь — WSJ
  6. Украина бьет по России, а последствия может ощутить Беларусь. Экономист назвал главные риски
  7. «Зеркало» выяснило, кому принадлежала квартира, которую родители тройни получили «от Лукашенко»
  8. «Я в дружбу не верю теперь». Поговорили с Никитой Золотаревым, который провел всю юность в тюрьме, о мести и упущенном времени


Зварот да беларусаў з нагоды святкавання Дня Волі апублікавала на сваім YouTube-канале былы кандыдат на выбарах 2020 года Святлана Ціханоўская.

У сваім выступе палітык адзначыла, што для яе незалежнасць — гэта быць заўсёды гатовым бараніць сваю краіну.

— І для цябе гэта нават не подзвіг. А проста здаровая рэакцыя на злачынства. Бо іншага выбара няма і не можа быць, калі знішчаюць твой родны дом. Карыстаюцца тваёй краінай, каб весці чужую вайну, карыстаюцца тваёй зямлёй, аэрадромамі, войскамі. Выбар для народа незалежнай краіны толькі адзін: прагнаць чужынцаў са сваіх гарадоў. Бо кожны ў краіне адчувае: гэта мая зямля, — адзначыла Ціханоўская і падкрэсліла, што гэтае адчуванне з беларусаў выбівалі "дубінкамі, турмамі, знішчэннем нашай мовы і нашых героеў".

— Але ведаеце, што для мяне значыць наш лозунг: "Жыве Беларусь! Жыве вечна"? Ён значыць, што Беларусь жыла нават калі розныя ўлады ў розныя стагоддзі намагаліся яе знішчыць і зрабіць часткай іншых краін і саюзаў. Беларусь увесь гэты час жыла ў кожным з беларусаў і будзе жыць вечна.

Яна нагадала, что 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка — першая нацыянальная дзяржава, у якой быў бела-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і вокліч «Жыве Беларусь». Але перад тым, як святкаваць гэты дзень, на яе думку, треба прайсці «няпросты, пакручасты шлях»: дабіцца вываду расійскіх войскаў з Беларусі, пазбавіцца ад дыктатуры, вызваліць палітзняволенных, абраць новую демакратычную уладу і пераканацца, што яна будзе пераабраная ў законныя тэрміны.

— І вось тады мы сустрэнем сапраўдны Дзень Волі і зробім яго нацыянальным святам сваёй незалежнасці, — сказала Ціханоўская.