Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Разбіраюцца юрысты». Буйны беларускі брэнд касметыкі расказаў пра страты пасля атакі дронаў на склады Wildberries у РФ
  2. Пассажирка перед смертью успела записать видео. Опубликован отчет о трагедии в небе над Озерцом, где разбились два человека
  3. Памерла беларуская пісьменніца Святлана Курс
  4. Транзіт улады ў Беларусі амаль непазбежны. Вынікі новага даследавання
  5. «Ёсць прэцэдэнты, калі асобаў затрымлівалі». Ужо ёсць крымінальныя справы за публікацыі ў сацсетках — СК
  6. В польском Быдгоще задержали семью поляков, напавших на супругов из Беларуси — MOST
  7. Беларусь узялася ратаваць яшчэ адну краіну ад паліўнага крызісу
  8. «Мудры падыход». Лукашэнка заклікаў аднавіць кантакты з краінай ЕС, дзе пабываў адзін раз і пазней адхіліў запрашэнне
  9. Бюро: Этот бизнесмен создал известный шпионский сервис, породнился с правой рукой Лукашенко и ведет дела одновременно в Беларуси и ЕС
  10. На торговом рынке — очередное банкротство. Скорее всего, вы слышали об этой компании
  11. Лукашэнка даручыў адпраўляць «на паўднёвую мяжу» ўсіх, хто не ўмее працаваць на ўборачнай. Датычыць і чыноўнікаў
  12. Зеленский уволил Главкома ВСУ Сырского
  13. «Давядзецца ехаць за 60 кіламетраў». У Беларусі знік папулярны прэпарат — пакупнікі шукаюць замену
  14. «И смешно, и страшно, б***ь, одновременно». Что пишут беларусские продавцы, у которых сгорели товары на российских складах Wildberries
  15. «Праз гадзіну, праз дзве ГУБАЗіК пастукаецца ў дзверы». У МУС заявілі, што вылічылі аўтара аднаго паста ў сацсетках, але ён за мяжой
  16. На заробкі да нас ірванулі мігранты з адной з краін — яны моцна дамінуюць. Гэта не РФ, Пакістан ці Узбекістан — паспрабуйце адгадаць
  17. В России беспилотники второй раз за неделю атаковали склады Wildberries — есть пострадавшие
  18. «Акупавалі цалкам». Беларусы скардзяцца, што на папулярным месцы адпачынку «ўсюды ўсё платнае», — там пачаліся праверкі
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.