Заўсёды марылі павучыцца ў ЗША, але не мелі такой магчымасці? Расказваем пра тры бясплатныя варыянты

15 июля 2026 в 1784095200
Реклама

Грамадзяне Беларусі маюць унікальную магчымасць узяць удзел у трох вядомых міжнародных праграмах, што фінансуюцца ўрадам ЗША: Hubert H. Humphrey Fellowship, Fulbright Foreign Student Program і Fulbright Faculty Development Program. Усе праграмы забяспечваюць поўнае фінансаванне выдаткаў і спрыяюць развіццю прафесійнага патэнцыялу, акадэмічных ведаў і міжнародных сувязяў. Тэрмін падачы заявак на праграму Hubert H. Humphrey Fellowship - 9 жніўня 2026 года, 23.59 (UTC+3), на праграмы Fulbright Foreign Student Program і Fulbright Faculty Development Program - 2 жніўня 2026 года, 23.59 (UTC+3).

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS

Праграма стыпендый Х'юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship)

Гадавая праграма для дасведчаных спецыялістаў і спецыялістак з лідэрскім патэнцыялам і імкненнем працаваць на карысць грамадства. Удзельнікі і ўдзельніцы распрацоўваюць уласную праграму прафесійнага росту без атрымання ступені ў адным з найбуйнейшых універсітэтаў ЗША.

Падыходзіць для спецыялістаў у галінах дзяржаўнай палітыкі, эканомікі, правоў чалавека, журналістыкі, аховы здароўя, экалогіі, адукацыі і інш.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • мінімум пяць гадоў прафесійнага досведу;
  • добры ўзровень англійскай;
  • лідэрскі патэнцыял.

Падрабязней: Hubert H. Humphrey Fellowship Program - AC Belarus.

Праграма Fulbright Faculty Development Program для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ (FFDP)

Семестравая прафесійная стажыроўка для выкладчыкаў і выкладчыц ВНУ без атрымання ступені. Праграма дае магчымасць распрацаваць новыя курсы, палепшыць методыкі выкладання, правесці даследаванні і наладзіць акадэмічныя сувязі.

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • быць выкладчыкам ці выкладчыцай установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;
  • досвед выкладання ва ўстанове вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі;
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Faculty Development Program (FFDP) - AC Belarus.

Праграма Fulbright Foreign Student для замежных студэнтаў і студэнтак (FFSP)

FFSP дазваляе атрымаць ступень магістра ў ЗША ў галінах міжнародных адносін, адукацыі, права, экалагічнай палітыкі, дзяржаўнага кіравання, журналістыкі, аховы здароўя ды інш.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: American Councils for International Education; ACTR/ACCELS

Асноўныя патрабаванні:

  • грамадзянства Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр ці эквівалент);
  • добры ўзровень англійскай.

Падрабязней: Fulbright Foreign Student Program (FFSP) - AC Belarus.

Умовы ўдзелу і фінансаванне

Усе праграмы цалкам фінансуюцца і ўключаюць:

  • навучанне або стажыроўку;
  • аплату авіяпералётаў;
  • штомесячную стыпендыю;
  • медыцынскую страхоўку;
  • падтрымку ў візавых працэдурах;
  • візавую падтрымку для сям'і цягам праграмы.

Роўны доступ

Удзел у праграмах магчымы для ўсіх грамадзян і грамадзянак Беларусі, незалежна ад месца жыхарства. Усе канкурсанты і канкурсанткі маюць роўныя правы, незалежна ад расы, полу, мовы, рэлігіі ці іншых прыкмет.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belarus@americancouncils.org.

Новости по теме:

Силовики приходили по минскому адресу Саши Филипенко по «делу ЕГУ»

С 1 сентября 9-классники будут поступать в лицеи по-новому. Рассказываем

Минобр проверил, как подростки умеют применять школьные знания в жизни. Оказалось, лучше всего это получается в финансовых вопросах

Полная версия